Музыку Андруся Такінданга асудзілі на 15 сутак арышту

Музыку Андруся Такінданга асудзілі на 15 сутак арышту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска на 15 сутак асудзілі франтмэна гурта "Рэха" Андруся Такінданга. Прысуд вынесла суддзя Юлія Крэпская.

Музыку затрымалі 7 лістапада пасля дваровага канцэрта на Каменнай Горцы. Як і іншых, Такінданга абвінавацілі ў "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў"

Дарэчы, раней Такінданг ужо быў асуджаны на 15 сутак арышту, але не адбыў іх. Цяпер музыка, верагодна, правядзе за кратамі цэлы месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі