У Мінску судзяць групу падпольшчыкаў, сярод іх — Анатоль Латушка

У Мінску судзяць групу падпольшчыкаў, сярод іх — Анатоль Латушка

З 12 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядае крымінальную справу групы падпольшчыкаў. Па ёй праходзяць Анатоль Латушка (стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі), Алена Маліноўская і Лілія Ананян. Іх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: "хуліганства", "перашкода ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме, працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме". Латушка яшчэ абвінавачваецца ў "распаўсюдзе асабістай інфармацыі ва ўлётках" і ў "здзеку з дзяржаўных сімвалаў" (сцвярджаецца, што разам з Маліноўскай спаліў чырвона-зялёны сцяг).

Як піша sb.by, у судзе выступала пацярпелая — жанчына, якая ў 2020-м дапамагала міліцыі змагацца з пратэстоўцамі. Яна заявіла, што яе даныя з'явіліся ў лістоўках, распаўсюджаных у пад'ездзе дома, вакол будынка, на ўваходных дзвярах кватэры.

Пра затрыманне пратэстоўцаў стала вядома 31 студзеня. У Анатоля Латушкі (пры затрыманні яго збілі), Ліліі Ананян і Алены Маліноўскай прайшлі ператрусы. Сцвярджалася, што яны малявалі па трафарэце герб "Пагоня" на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома. Паводле звестак сілавікоў, яны пашкодзілі банеры з выявай міліцыянера.

Усе яны прызнаныя палітзняволенымі, як і жонка Латушкі Алена, затрыманая ў жніўні.

У Мінску судзяць групу падпольшчыкаў, сярод іх — Анатоль Латушка
У судзе / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі