Анатоль Латушка знаходзіцца на Акрэсціна

Анатоль Латушка знаходзіцца на Акрэсціна

Анатоль Латушка знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы. Стрыечны брат Паўла Латушкі быў затрыманы ў Мінску ў панядзелак. Разам з Латушкам былі затрыманыя Лілія Ананян і Алена Маліноўская. Іх таксама адвезлі на Акрэсціна.

Па некаторай інфармацыі, ім пагражае крымінальная справа. Артыкул — "хуліганства" (ч. 2 арт. 339 КК). Пратэстоўцы былі затрыманыя, калі малявалі па трафарэце герб "Пагоня" на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома.

Пра затрыманне стала вядома яшчэ 31 студзеня. У Латушкі, Ананян і Маліноўскай прайшлі ператрусы.

Павел Латушка — былы міністр культуры, а цяпер — кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, жыве ў Варшаве. На яго дачку Яну (яна таксама жыве за мяжой) нядаўна ў Беларусі распачалі крымінальную справу, яе кватэру арыштавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі