У Мінску сёння адкрыецца Беларускі прамысловы форум
У аўторак у Мінску адкрыецца Беларускі прамысловы форум. Ён працягнецца да 26 траўня. Штогод у яго выставачнай экспазіцыі ўдзельнічаюць 200-300 кампаній, у тым ліку і замежных.
Як адзначае БЕЛТА, мэта мерапрыемства — садзейнічанне прадпрыемствам і арганізацыям нашай краіны ў вырашэнні задачаў па пашырэнні выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі для рэалізацыі як на ўнутраным, так і знешнім рынках. Таксама форум мусіць дапамагчы ў прыцягненні інвестыцый у прамысловасць Беларусі.