У Мінску сёння адкрыецца World Press Photo
Гэта выстава пераможцаў міжнароднага конкурса фотажурналістыкі.
Яна адкрыецца сёння а 19-й гадзіне па наступным адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, д. 58, к. 6 (праход праз вул. П. Броўкі, другі паверх).
World Press Photo будзе вольная для доступу да 31 снежня.
Выстава World Press Photo, сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі, штогод праходзіць у ста гарадах розных краін свету.