У Мінску сёння пачынаецца кінафэст Watch Docs

У Мінску сёння пачынаецца кінафэст Watch Docs

15 снежня ў Мінску адкрываецца Еўрапейскі фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs. У беларускай сталіцы гэтае мерапрыемства ладзіцца ўжо другі раз.

Бясплатныя кінапаказы пройдуць 15-18 снежня. Выключэннем стануць толькі цырымонія адкрыцця (15 снежня) і закрыцця (18 снежня) — уваход на іх будзе адбывацца па запрашальніках.

Паглядзець фільмы, створаныя ў розных краінах Еўропы можна будзе ў Галерэі tut.by і ў пляцоўцы "Цэх". Поўная праграма паказаў апублікаваная на сайце фэсту.

Акрамя таго, адбудзецца шэраг публічных дыскусіяў і сустрэчаў. Напрыклад, у пятніцу, 16 снежня, у "Цэху" а 19-й адбудзецца сустрэча з журналістамі, якія працавалі з дакументамі з вядомага "Панамскага архіву".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі