У Мінску ў чарговы раз будуць судзіць намесніка старшыні КХП БНФ

3 снежня суд Мінскага раёна разгледзіць чарговую адміністрацыйную справу супраць намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага за правядзенне мітынгу ў Курапатах на Дзяды 2 лістапада. Разгляд справы пачнецца ў 11.00.

Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка агулам на 7,5 млн рублёў за шэсце ў Курапаты і ў Лошыцу. Цяпер жа, паводле пратаколу, Юрася Беленькага вінавацяць у тым, што ён правёў мітынг у Курапацкім лесе, "не прыняўшы належных мераў па ахове грамадскага парадку, чым парушыў парадак арганізацыі мітынгу", інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, у Курапатах пад Мінскам савецкія карныя органы расстралялі дзясяткі тысяч чалавек.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі