У Мінску ўрачыста адкрылі памятны камень у гонар братоў Луцкевічаў (фотафакт)

У Мінску ўрачыста адкрылі памятны камень у гонар братоў Луцкевічаў (фотафакт)

13 сакавіка ў Мінску ўрачыста адкрылі памятны камень у гонар братоў Івана і Антона Луцкевічаў, адных з лідараў беларускага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ стагоддзя. Мерапрыемства прымеркавалі да 100-годдзя абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР. Камень усталяваны ў мінскім парку імя Янкі Купалы ў тым месцы, дзе калісьці былі дамы Луцкевічаў. Праект фінансаваў Мінгарвыканкам, інфармуе “Наша ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі