У Мінску ўсталявалі поўны фіксаваны тарыф на капрамонт у дамах
У Мінску ўсталявалі фіксаваны тарыф на паслугі па капітальным рамонце ў шматкватэрным доме, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў. Ён замацаваны рашэннем Мінгарвыканкама ад 31 сакавіка № 883, якое апублікаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле дакумента, гэты фіксаваны тарыф цяпер складае 5 055 рублёў (без ПДВ) за адзін квадратны метр агульнай плошчы нежылога памяшкання ў месяц.
Рашэнне набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.
У Мінску сёлета будуць рабіць капрамонт у 132 дамах.