У Мінску ўзбекі здымаюць Ленінград 1943 года

У Мінску ўзбекі здымаюць Ленінград 1943 года

У Мінску пачаліся здымкі ваеннай драмы — гістарычнага мастацкага фільма "Узбеккіно". Ён мае назву "Ілхак". Як паведамляе ў Telegram тэлеканал АНТ, былы завод Кірава стаў... вёскай пад Ленінградам 1943 года. Большая частка здымачнай групы — прадстаўнікі "Беларусьфільма".

Вядома, што "Ілхак" пачаў здымацца ва Узбекістане. Фільм заснаваны на рэальных падзеях. Ён распавядае пра лёс Зульфіі Закіравай і яе пяці сыноў, якія загінулі на вайне. Сайт xs.uz паведамляе, што ідэя фільма належыць "асабіста прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву". Пастаўлена мэта паказаць мужнасць і адвагу ўзбекаў, якія змагаліся супраць нацызму ў гады Другой сусветнай вайны. Урад краіны выдаткаваў на здымкі дадаткова 200 тысяч долараў. Гэта і дазволіла здымаць "баявыя сцэны" ў Беларусі.

У Мінску ўзбекі здымаюць Ленінград 1943 года
Здымачная група / Nuz.uz

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі