У Мінску ваенных аташэ афрыканскіх краін каталі на трактары
Афрыканскія ваенныя аташэ на Мінскім трактарным заводзе
13 верасня дэлегацыя ваенных аташэ краін Афрыкі наведвае Мінскі трактарны завод. Там ім паказалі цэхі ўзоры трактароў, а таксама далі магчымасць пракаціцца на трактарах.
Фатаздымкі візіту выклаў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка.
Ваенныя аташэ 14 афрыканскіх дзяржаў прыбылі ў Беларусь 11 верасня з азнаямленчым візітам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.