У Мінску вельмі папулярныя "прыгожыя даты" 02.02.2020 і 20.02.2020
У Мінску вельмі папулярныя "прыгожыя даты" 02.02.2020 і 20.02.2020. Дзясяткі пар хочуць стаць менавіта ў гэтыя дні мужам і жонкай. Пра гэта БЕЛТА распавялі ў Палацы грамадзянскіх абрадаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.
У выхадныя дні там не распісваюць маладых, а 2 лютага прыпадае на нядзелю. Паколькі было шмат жадаючых распісацца менавіта ў гэты дзень, ім пайшлі насустрач і на гэтую дату прымаюцца заявы. 02.02.2020 змогуць стаць мужам і жонкай 20 пар. Карыстаецца папулярнасцю і дата 20.02.2020. На яе пададзена 28 заяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.