У Мінску выдадзеная серыя юбілейных паштовак да 90-х угодкаў БНР (фота)

Серыя юбілейных паштовак да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі выдадзеная ў Мінску культурніцкай камісіяй Партыі БНФ. На трох паштоўках змешчаныя выявы нацыянальнай сімволікі - герб "Пагоня", бел-чырвона-белы сцяг, гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".

На адной з іх можна пабачыць фрагмент літаграфіі Віктара Сташчанюка з выявай будынка па вуліцы Валадарскага, 9, дзе ў 1918-м была абвешчаная БНР, дзве іншыя з выявамі старога Менску і Вільні, паведамляе сайт Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі