У Мінску вынеслі прысуд па справе дзеячоў прафсаюза РЭП

У Мінску вынеслі прысуд па справе дзеячоў прафсаюза РЭП

24 жніўня ў Доме правасуддзя ў Мінску вынесены прысуд па справе дзеячоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік асуджаныя на 4 гады хатняй "хіміі" (пракурор прасіў па 5 гадоў хатняй "хіміі" кожнаму). Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Па версіі следства, прафсаюзныя дзеячы мелі банкаўскі рахунак у Літве, на які паступалі грашовыя сродкі (140 тысяч еўра і больш за 17 тысяч долараў).

Суд пастанавіў спагнаць з Фядыніча і Комліка на карысць дзяржавы больш за 47 тысяч рублёў.

Справа пачалася ў пачатку жніўня 2017-га, калі ў офісе прафсаюза РЭП у Мінску і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску прайшлі ператрусы. Праваахоўнікі забіралі камп'ютарную тэхніку і дакументы. Затрымалі Фядыніча і Комліка. Першага неўзабаве выпусцілі, а другі правёў за кратамі два месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі