У Мінску з вакна кватэры зваліўся мужчына, яго сына знайшлі збітым
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску высвятляе акалічнасці здарэння на вуліцы Усходняй. Там каля жылога дома 9 лютага знайшлі цела 44-гадовага мужчыны, які звалізся з вышыні.
У каментары БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што ў кватэры, з якой, як мяркуецца, выпаў загінулы, знайшлі 15-гадовага падлетка з целавымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці. Гэта сын загінулага мужчыны. Падлетку аказалі медыцынская дапамога.
Праваахоўнікі апытваюць сваякоў і іншых асобаў, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, датычнай да трагедыі. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынскія экспертызы.