У Мінску за курэнне ў забароненых месцах аштрафавалі 1237 чалавек
У Мінску ў студзені-красавіку за курэнне ў забароненых месцах аштрафавалі 1237 чалавек. Сярод іх 22 непаўналетніх. Гэта крыху менш, чым было летась у аналагічны перыяд — 1251 і 28. А за ўвесь 2017 год да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі амаль 4 тысячы курыльшчыкаў. Пра гэта паведаміў старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Назім Зейналаў.
У сталіцы курэнне цалкам забаронена ў 250 аб'ектах грамадскага харчавання. Знакі аб забароне курэння змешчаныя на больш за 1800 прыпынках грамадскага транспарту, інфармуе БЕЛТА.