У Мінску зафіксаваны чарговы тэмпературны рэкорд
Новы тэмпературны рэкорд для жніўня зафіксаваны сёння ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў Гідраметцэнтры. Па словах сіноптыкаў, тэмпература паветра прагрэлася да 35 градусаў. Гэта новы рэкорд для жніўня. Ранейшы рэкорд — + 34,4градусы — быў зафіксаваны ў 1992 годзе.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, на бліжэйшых выхадных спякота можа трохі саслабець. У суботу і нядзелю чакаецца паніжэнне тэмпературы да 25 градусаў. У гэтыя дні таксама магчымыя кароткачасовыя дажджы.
“Інтэрфакс”
Фота — photo.bymedia.net