У Мінску зарэгістравана больш за 5 тысяч рамеснікаў

У Мінску зарэгістравана больш за 5 тысяч рамеснікаў

У Мінску зарэгістравана больш за 5,3 тысячы рамеснікаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Мінску. Сёлета сталічныя рамеснікі пералічылі ў бюджэт больш за 58 тысяч рублёў.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ўказ, які пашырыў пералік відаў дзейнасці, якая адносіцца да рамеснай. Рамеснікі атрымаюць права рэалізоўваць сваю прадукцыю не толькі на рынках і кірмашах, але і ў сваіх майстэрнях. Яны змогуць перасылаць тавары па пошце, у тым ліку і за мяжу. Таксама рамеснікам дазволілі рэкламаваць сваю прадукцыю ў інтэрнэце. Указ пачне дзейнічаць у студзені 2018 года.

У Мінску зарэгістравана больш за 5 тысяч рамеснікаў
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі