У Мінску затрымалі дыджэя і ягонага сябра за захоўванне марыхуаны

Фота: mir24.tv
Фота: mir24.tv

У Мінску за захоўванне марыхуаны затрымалі 25-гадовага дыджэя і яго 33-гадовага прыяцеля, паведамляе guvd.gov.by. У кватэры дыджэя знойдзена больш за 17 грамаў рэчыва. У аперацыі па затрыманні ўдзельнічалі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Савецкага РУУС сталіцы сумесна з байцамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама.

У дачыненні да затрыманых заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў) КК. Ім можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі