У Мінску затрымалі бізнес-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру
Сілавікі затрымалі ў Мінску начальніка групы бізнес-аналізу ЕРАМ Дзяніса Насуру. "Пакаяльнае" відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
Мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года і быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія ў Беларусі цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі.
Таксама Насура гаворыць, што ў яго чацвёра дзяцей, называе свой заробак і паведамляе: "Часткова з дапамогай дзяржавы, часткова за свае сродкі пабудаваў кватэру".
Пазней стала вядома, што 10 снежня Насуру асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі" на 13 сутак арышту.
"Пакаяльныя відэа" з затрыманымі сілавікі, як правіла, робяць пад прымусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.