У Мінску затрымалі пару, у якой першае спатканне ў 2020-м супала з пратэстамі
Маладыя людзі на акцыі 2020 года
Сілавікі ў Мінску затрымалі маладую пару, якая ў 2020 годзе трапіла на відэа падчас пратэстаў. Відэа з імі з'явілася 6 лютага на тг-канале, блізкім да ГУБАЗіКа.
Дзяўчына расказала, што ў 2020 годзе хлопец запрасіў яе на спатканне. Падчас шпацыру яны трапілі на марш пратэсту. Па словах дзяўчыны, ёй прысудзілі 10 сутак.
Раней прапагандысты паказалі ролік сайта Onliner з удзелам гэтай жа пары. Маладыя людзі 23 жніўня 2020 года ішлі з бел-чырвона-белым сцягам па дарозе, а хлопец адказваў на пытанне журналіста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.