У Мінску затрымалі за плакат "Акупанты, прэч з Украіны!" (відэа)
Каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага 5 сакавіка схапілі каля амбасады Расіі ў беларускай сталіцы.
Як паведамляе БелаПАН, Вінярскі стаяў насупраць будынка амбасады з плакатам "Акупанты, прэч з Украіны!". Ужо праз хвіліну да яго падышоў міліцыянт і забраў плакат. Неўзабаве прыехала "падмацаванне" і актывіста павезлі ў бок Цэнтральнага РУУС.
"Немагчыма стаяць у баку і нічога з гэтым не рабіць, — цытуе словы Максіма Вінярскага БелаПАН. — Мяне здзіўляе, што ў нашай краіне знайшлося так мала людзей, якіх кранае тое, што адбываецца ў суседзяў... Я патрабую спыніць агрэсію... Так званая Саюзная дзяржава фактычна робіць усіх беларусаў саўдзельнікамі ў нападзе на Украіну".
Фота — svaboda.org, відэа — БелаПАН