У Мінску затрыманых апазіцыянераў завезлі не на Акрэсціна, а ў выцвярэзнік
Вечарам 25 верасня ў Мінску спецназаўцы затрымалі намеснікаў старшыняў Партыі БНФ і Партыі камуністаў Віктара Івашкевіча і Валерыя Ухналёва. Апазіцыянеры выходзілі з кавярні “Эль Памідора” на вуліцы Чырвонай, дзе адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча.
Нечакана да іх пад’ехаў аўтобус са спецназаўцамі. Івашкевічу і Ухналёву
паведамілі, што яны нецвярозыя і парушаюць грамадскі парадак.
Палітыкаў запіхнулі ў аўтобус і адвезлі не ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна ці ў міліцэйскі пастарунак, а ў… выцвярэзнік Першамайскага раёну. Валерый Ухналёў паспеў паведаміць карэспандэнту “Нашай нівы”, што на іх зараз складаюць пратаколы.
Адзначым, што і Івашкевіч, і Ухналёў з’яўляюцца арганізатарамі “Еўрапейскага маршу” (ён запланаваны на 14 кастрычніка), таму іх затрыманне можна разглядаць як спробу перашкодзіць падрыхтоўцы акцыі. А вось выцвярэзнік супраць дзеячоў апазіцыі, здаецца, улады выкарыстоўваюць упершыню.