У Мінску зноў збярэцца Трохбаковая група па Украіне

У панядзелак, 3 жніўня, у Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Як інфармуе ria.ru, кантактная група пачне працу пасля абеду. А ў першай палове дня будуць працаваць чатыры тэматычныя падгрупы — па бяспецы, эканамічных, палітычных і гуманітарных пытаннях.

На папярэднім пасяджэнні, як паведамлялася, бакі падрыхтавалі пагадненне пра адвод ад лініі размежавання ўзбраення калібрам менш за 100 міліметраў і танкаў. 21 ліпеня тэкст пагаднення быў ухвалены на пасяджэнні падгрупы па бяспецы, але сама кантактная група так яго і не быў парафіравала.

Прадстаўнікі так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік заявілі, што гэты дакумент будуць падпісваць асабіста кіраўнікі "рэспублік" Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі. Пазней яны ўдакладнілі, што кіраўнікі так званых "рэспублік" прыбудуць у Мінск толькі тады, калі дакумент будзе цалкам гатовы да падпісання.

Фота: zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі