У Мінску з'явіцца помнік кампазітару Станіславу Манюшку (дакумент)
У скульптурнай кампазіцыі ён будзе сядзець разам з пісьменнікам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам.
Помнік будзе пастаўлены насупраць Мінскай ратушы. Аўтар помніка — скульптар Сяргей Гумілеўскі. Пра гэта паведамляе актывіст Дзяніс Салаш, які атрымаў афіцыйны адказ з Мінгарвыканкама на свой запыт.
Жыццё Станіслава Манюшкі шчыльна звязанае з Мінскам: ён жыў на цяперашняй вуліцы Энгельса, прэм'ера яго оперы "Ідылія" ("Сялянка") адбылася ў Мінску ў 1852 годзе.
Фота — salasz.livejournal.com