У Мінску з'явіўся першы комплекс суперхуткай зарадкі для электрамабіляў
Комплекс суперхуткай зарадкі / sb.by
У Мінску на разваротным коле ў мікрараёне Брылевічы з'явіўся першы комплекс суперхуткай зарадкі для электрамабіляў. Як піша sb.by, на яго тэрыторыі працуюць 8 станцый: 7 — на 100 кВт і адна суперхуткая на 350 кВт. Апошні варыянт дазваляе зарадзіць аўтамабіль за 10 хвілін на 300 км прабегу.
Прысутны на ўрачыстым адкрыцці комплексу намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык заявіў, што ён унікальны — у краінах СНД нічога падобнага няма.Таксама ён адзначыў, што ў будаўніцтве выкарыстоўваліся асноўныя камплектуючыя беларускай вытворчасці. Паводле слоў Пархомчыка, у нашай краіне распрацаванае і ўсё праграмнае забеспячэнне.
Да 2030 года плануецца пабудаваць у краіне 87 падобных суперхуткіх зарадных комплексаў. А пакуль у Беларусі дзейнічае 628 зарадных станцый, 435 з якіх — станцыі хуткай зарадкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.