У Міёрскім раёне міліцыянеры забіралі ў людзей вінтоўкі

У Міёрскім раёне міліцыянеры забіралі ў людзей вінтоўкі

У Міёрскім раёне міліцыянеры забіралі ў людзей вінтоўкі. Здарэнне адбылося ў раённым цэнтры і ў двух вёсках яшчэ ў канцы студзеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Як інфармуе прэс-служба МУС, спачатку праваахоўнікі знайшлі малакаліберную вінтоўку ТОЗ-16 і 26 патронаў да яе ў жыхара вёскі Зачарэўе. На наступны дзень міліцыянеры забралі вінтоўку ТОЗ-8м і 37 патронаў да яе ў жыхара вёскі Каменполле. У той жа дзень у жыхара Міёраў знайшлі вінтоўку Мосіна ўзору 1891-1930 гадоў калібра 7,62 мм.

Адзначаецца, што зброю мужчыны захоўвалі па месцы жыхарства. У іх адносінах распачалі крымінальныя справы, артыкул — "Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 2 арт. 295 КК). Падазраваным пагражаюць папраўчыя працы — да 2 гадоў, арышт — да 6 месяцаў, абмежаванне волі — да 5 гадоў ці нават пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.

Аперацыю правялі супрацоўнікі 7-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі