У МПЗ расказалі, калі "дармаедам" трэба плаціць падатак за падарунак ад родных

Ёсць сітуацыя, калі заплаціць падаходны падатак з падарунка ад сваякоў усё ж давядзецца / pixabay.com
Ёсць сітуацыя, калі заплаціць падаходны падатак з падарунка ад сваякоў усё ж давядзецца / pixabay.com

У большасці выпадкаў падарункі ад блізкіх сваякоў, якія атрымлівае непрацоўны грамадзянін, падаткам не абкладаюцца, нагадалі ў Міністэрстве падаткаў і збораў Беларусі. Аднак ёсць адно выключэнне, калі заплаціць падаходны падатак з такога падарунка ўсё ж давядзецца.

Каб грамадзяніну налічылі падатак за падарунак ад блізкага сваяка, мусяць супасці некалькі абставінаў. Першае: калі падчас камеральнай праверкі ў грамадзяніна выявілі сур'ёзную неадпаведнасць выдаткаў і даходаў, а ў якасці даходаў ён паказаў грашовыя падарункі ад сваякоў.

"Калі агульны памер такіх падарункаў перавышае 100 базавых велічынь на працягу каляндарнага года (у 2023 годзе гэта 3700 беларускіх рублёў), то вам давядзецца заплаціць у бюджэт падаходны падатак у памеры 10 працэнтаў. Але ад сумы перавышэння", кажуць у МПЗ. Пры гэтым такі падатак пагражае толькі непрацоўным грамадзянам і толькі ў тым выпадку, калі на дату праверкі грамадзянін значыўся ў базе "дармаедаў" не менш за пяць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі