У Мсціславе прызналі нерэнтабельным выпуск "чарнілаў" і перайшлі на газіроўку
"Чарніла" ў беларускай краме / onliner.by
Мсціслаўскі хлебазавод вырашыў адмовіцца ад выпуску пладовага віна, вытворчасць якога прызнаная нерэнтабельнай, пішуць "Магілёўскія ведамасці".
Каб не звальняць сотні работнікаў, Мсціслаўскі райвыканкам і кіраўніцтва кампаніі "Дамачай" вырашылі замест вытворчасці "чарнілаў" паставіць аўтаматызаваную лінію па вытворчасці слабаалкагольных і безалкагольных напояў. Частка абсталявання для выпуску новай прадукцыі ўжо набытая і ўсталяваная.
У Мсціславе плануюць выпускаць шэсць відаў слабаалкагольных напояў і чатыры — безалкагольных. Брэнд новай прадукцыі пакуль што распрацоўваецца.
Дарэчы, новае абсталяванне дазволіць выпускаць і пітную ваду высокай якасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.