У МУС Беларусі на "асаблівым кантролі" каля 500 крымінальнікаў

"Зладзейскія сходкі" ўжо даўно ў нашай краіне не адбываліся

"Зладзейскія сходкі" ўжо даўно ў нашай краіне не адбываліся / t.me/pressmvd/

У МУС Беларусі на "асаблівым кантролі" — каля 500 крымінальнікаў. Сярод іх — так званыя "крымінальныя аўтарытэты", піша sb.by.

Адзначаецца, што "пад пільнай увагай" ГУБАЗіК застаюцца шэсць "злодзеяў у законе", трое з якіх адбываюць пакаранне. Двое былі вымушаныя выехаць за мяжу, бо ў Беларусі "ім было некамфортна". Нядаўна вызваліўся "злодзей у законе" Аляксандр Мядзведзеў (Медзведзяня). Але яму сілавікі "намалявалі" "пэўныя чырвоныя лініі", у выпадку парушэння якіх пагражае вяртанне за краты.

Што да "крымінальных аўтарытэтаў" з краін замежжа, то яны перасталі прыязджаць у РБ, інакш іх чакала б дэпартацыя.

У МУС падкрэсліваюць, што ўзялі пад кантроль крымінальны свет, і "зладзейскія сходкі" ўжо даўно ў нашай краіне не адбываліся. Там упэўненыя, што "крымінальныя аўтарытэты" не будуць "улазіць у палітыку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі