У мужчынскім спрынце найлепшы з беларускіх біятланістаў быў 55-м

У мужчынскім спрынце найлепшы з беларускіх біятланістаў быў 55-м

Ёханэс Бё выйграў спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Нарвежскі біятланіст зрабіў адзін промах і апярэдзіў француза Сімона Дэсцье на сем секунд. Трэцім стаў расіянін Аляксандр Логінаў.

Беларускія спартсмены далёка адсталі ад лідараў. Мікіта Лабастаў стаў 55-м, Сяргей Бачарнікаў паказаў 56-ы вынік, Раман Ялётнаў — 64-ы, Антон Смольскі — 92-і.

У суботу па выніках спрынту пройдзе гонка пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі