У МЗС Беларусі распавялі пра просьбу да ЕС аказаць дапамогу

У МЗС Беларусі распавялі пра просьбу да ЕС аказаць дапамогу

У МЗС Беларусі распавялі пра просьбу да ЕС аказаць дапамогу нашай краіне. Пра такі зварот напярэдадні расказаў у Бруселі кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль. Ён выказаў меркаванне, што гэта будзе сума ў памеры каля 60 мільёнаў еўра. Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі, прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне TUT.by, нагадаў, што ЕС выдзяляе мэтавую фінансавую дапамогу краінам "Усходняга партнёрства" ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Аднак Мінск звярнуўся "з просьбай аб дадатковых сродках". Іх збіраюцца выкарыстаць адмыслова для тэрміновыз закупак для медустаноў. Таксама плануецца, што сродкі пойдуць не толькі на барацьбу з каранавірусам, але і з яго наступствамі — і для сістэмы аховы здароўя, і для айчыннай эканомікі.

"Відавочна, што спад дзелавой актыўнасці ва ўсім свеце і ў той жа Еўропе... паўплывае на нашы прадпрыемствы, цытуе словы Глаза mfa.gov.by. — Таму для нас вельмі важна выкарыстаць усе магчымасці, каб максімальна падстрахавацца".

Высвятляецца, што падобная праца па пошуку дадатковага фінансавання ідзе па некалькіх накірунках. Ёй займаецца і ўрад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі