У Наваградку зімой пачалі рэканструкцыю замка (фота)
Зараз будаўнікі займаюцца рэстаўрацыяй касцёльнай вежы.
Пра гэта ў сваім ЖЖ паведаміў supron-licvin
"Сцяну на касцёльнай вежы паклалі за апошнія тыдні. Як паклалі? Уваход у замак забаронены, абгароджаны. Там нейкі вартаўнік сядзіць. Таму кладку не бачыў і што за цэгла. Відаць што новая. Сцяна са старой не састыкаваная, не даходзіць да яе. І быкі старой вежы з унутранага боку сцяны не разабраныя. Атрымліваецца, што кладку паклалі, а што з польскімі быкамі рабіць не ведаюць, і таму прыйшлі ў тупік. Зараз будуць думаць, як новую сцяну са старой састыкаваць. Абы што. Кладку пры нулявой і ніжэйшай тэмпературы класці нельга. Гэта работа апошніх трох тыдняў, бо як выпаў снег, пачалі раскопваць падмуркі пад кладку і выводзіць сцены. Усё выключна у гэтым месяцы", — напісаў блогер.