У Наваполацку дзяўчына правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы
У Наваполацку 1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 дзяўчына правяла антываенную акцыю, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Гэта адбылося падчас выступу людзей у вайсковай форме. Дзяўчына выйшла перад імі і паказала пальцамі знак V — адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў 2020 года.
Яе спярша ўгаворваў сысці супрацоўнік школы. А потым падышоў міліцыянт, які павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку.
Сыходзіла дзяўчына пад апладысменты прысутных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.