У Наваполацку ліквідавалі наступствы аварыі на трубаправодзе
У Наваполацку ліквідавалі наступствы аварыі на трубаправодзе цеплавой сеткі (дыяметр — 219 мм). Падача гарачай вады і цяпла ў жылыя дамы адноўлена, паведамляе прэс-служба МНС.
Аварыя здарылася ўначы 16 сакавіка. Без цяпла і гарачай вады засталіся 12 жылых дамоў (820 кватэр, каля 3500 чалавек), дзіцячы садок, дзве ўстановы адукацыі (школу і ўніверсітэт), басейн. У аднаўленчых работах былі задзейнічаны 17 чалавек з аварыйнай брыгады цеплавых сетак і 4 адзінкі спецтэхнікі. Адзначаецца, што прычынай пашкоджання трубаправода стала вонкавая карозія з-за зацякання вады з праезнай часткі.
Фота: mchs.gov.by