У Наваполацку працягваецца пераслед сям'і Грудніцкіх

Аляксандр і Ала Грудніцкія / viciebskspring.org

Аляксандр і Ала Грудніцкія / viciebskspring.org

У Наваполацку працягваецца пераслед сям'і Грудніцкіх. Жонку аштрафавалі, мужа кінулі за краты, піша viciebskspring.org.

Грудніцкіх затрымалі 16 жніўня, калі яны вярнуліся з замежнага падарожжа. На наступны дзень адбыліся суды. Лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага прызналі вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" і арыштавалі на 15 сутак. Алу Грудніцкую аштрафавалі на суму 1110 рублёў за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі". Такія рашэнні вынесла суддзя Наваполацкага гарадскога суда Зінаіда Балаболава. Яна пастанавіла накласці арышт на два мабільныя тэлефоны ў якасці закладу.

Праваабаронцам стала вядома, што Грудніцкую прызналі вінаватай у тым, што ў яе Instagram была падпіска на старонку замежнага СМІ, прызнанага ў РБ "экстрэмісцкім". Свае віны жанчына не прызнала. Яна сказала, што не мела намеру распаўсюджваць адтуль інфармацыю. 22 жніўня Алу Грудніцкую судзілі зноў. У выніку быў чарговы штраф.

Аляксандра Грудніцкага Балаболава таксама асудзіла за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі". 18 жніўня, калі ён ужо быў пад арыштам, яна прысудзіла мужчыну другі арышт, таксама на 15 сутак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі