У Наваполацку слесара-мантажніка прыціснула трубой вагой 2,6 тоны
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння на прадпрыемстве “Нафтазаводмантаж” у Наваполацку. Паводле БЕЛТА, падчас інцыдэнту быў траўмаваны слесар 1996 года нараджэння: яго прыціснула трубой вагой 2,6 тоны і гэта адбылося з-за няправільнай страпоўкі.
Траўмаваны хлопец быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне лякарні ў Наваполацку, дзе яго прааперавалі. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі.
Следчыя правялі агляд месца здарэння і забралі праектную дакументацыю. Сваю праверку праводзіць і інспекцыя па працы.