У ноч на 13 траўня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі
У ноч на 13 траўня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі. Пра гэта паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. З 1-й да 6-й гадзіны раніцы ў суботу будуць праводзіцца тэхналагічныя працы па абнаўленні праграмнага забеспячэння сеткавага абсталявання прадпрыемства. Адзначаецца, што ў згаданы прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр”. Таксама праблемы могуць узнікнуць у крамах і пунктах выдачы наяўных, банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу працэсінгавага цэнтра.
Як вядома, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 млн картак. Да яго падлучаныя больш за 71 тысячу арганізацый гандлю і сэрвісу, больш за 112 тысяч плацёжных тэрміналаў, 2,6 тысячы банкаматаў, амаль 2,8 тысячы інфакіёскаў.