У Беларусі падаражала аўтамабільнае паліва

У Беларусі падаражала аўтамабільнае паліва

У ноч c 7 на 8 лютага ў Беларусі падаражала аўтамабільнае паліва. Кошт у сярэднім вырас на 1,6% ці на 2 капейкі, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма". Адзначаецца, што падаражанне адбылося “у сувязі са значным ростам кошту нафты і павелічэннем з 1 лютага 2018 г. ставак акцызаў на нафтапрадукты”.

Кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі не змяняліся 104 дні. Цяпер яны выглядаюць так: АІ-92 — 1 рубель 21 капейка, АІ-95 — 1 рубель 29 капеек, АІ-98 — 1 рубель 50 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 31 капейка.

Дарэчы, на пачатку студзеня намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў казаў, што кошты на аўтазапраўках трэба павысіць на 23%, каб толькі кампенсаваць рост кошту нафты. У канцэрне лічаць неабходным зраўняць кошты на паліва з расійскімі, якія цяпер вышэйшыя на 7-11%. 

Апошні раз кошты на бензін змяняліся 26 кастрычніка 2017 года. Тады яны павысіліся таксама на 2 капейкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі