У ноч на 8 снежня будзе да 23 градусаў марозу
У сераду, 8 снежня,у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці пройдзе невялікі снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны прагназуецца слабы туман. Месцамі — шэрань, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 ніжэй з нуль, пры праясненнях чакаецца пахаладанне да 18-23 са знакам "мінус". Па паўднёвым усходзе прагназуецца 5-10 марозу. Удзень будзе ад -4 па поўдні да -14 па поўначы краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.