У ноч на нядзелю будзе да -10, удзень — да +5

 У ноч на нядзелю будзе да -10, удзень — да +5

У бліжэйшыя суткі, 18 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна па паўночнай палове краіны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Уначы і раніцай месцамі магчымыя слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер заходні, удзень з пераходам на паўночны, паўночна-ўсходні, слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, на паўднёвым усходзе — 6-10 са знакам мінус. Удзень будзе ад -1 да +5, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі