У Ноўгарадскай вобласці Расіі знеслі дамы беларускіх цыганоў

У горадзе Чудава Ноўгарадскай вобласці Расіі завершаны знос дамоў, незаконна пабудаваны беларускімі цыганамі.
Цыганская грамада на чале з баронам Міхаем Янашам перасялілася з Беларусі пасля чарнобыльскай катастрофы.

Мясцовыя ўлады дазволілі ім будавацца ў вёсцы Прыдарожная Чудаўскага раёна, аднак цыганы перабіраліся і ў раённы цэнтр. Там яны імкліва будавалі дамы. Паводле судовага рашэння, іх знос пачаўся восенню 2006 года. Апошнія тры нелегальныя будынкі разабралі самі іх гаспадары.

www.annews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі