У Новасібірску мабілізаваны стрэліў сабе ў нагу, каб не ехаць ва Украіну
Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча / фота Google maps
У Новасібірскай вышэйшай ваеннай каманднай вучэльні адзін з мабілізаваных прастрэліў сабе нагу. Пра гэта "Сібір.Рэаліі" паведамілі дзве крыніцы з ліку мабілізаваных. Па іх словах, пацярпелы стрэліў сабе ў нагу сам для таго, каб пазбегнуць адпраўкі ва Украіну ў зону баявых дзеянняў.
"Яго сусед па палатцы сказаў, што хлопца схапілі літаральна каля дома, сам ён не хацеў ехаць на вайну, але не меў магчымасці схавацца ад ваенкамата. І ў выніку вырашыў праблему вось такім спосабам. Магчыма, паўплывала яшчэ і тое, што тут сярод мабілізаваных суцэльныя размовы аб тым, што ім перадаюць землякі, ужо адпраўленыя ў зону СВА. На грамадзянцы ён не чуў толкам аб тым, якое там пекла. Тут ад гэтых размоў не ўцячэш, вось ён і псіхануў", — паведаміў мабілізаваны Раман.
Па словах крыніц, пацярпелага павезлі ў лякарню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.