У нядзелю будзе мокры снег і плюсавая тэмпература
У бліжэйшыя суткі, 12 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Часам магчымыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, на Брэстчыне і Гродзеншчыны ўдзень — з пераходам у дождж.
Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні з пераходам на паўднёвы, умеркаваны, удзень — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да мінус 7, удзень — да 2 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.