Сіноптыкі: у нядзелю чакаюцца спёка, навальніцы і град
19 траўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы.
Днём месцамі будуць моцныя залевы, магчымы град, перадае БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.
Вецер паўднёвы 4-9 м/с, удзень месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветра з парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень — ад 23 да 29 градусаў вышэй за нуль. У асобных раёнах на паўночным усходзе прагназуецца да 30 цяпла.
Фота — bymedia.net