У нядзелю ў Беларусі будзе выдатнаенадвор'е, але потым — дажджы
Восень / Usplash
Дастаткова цёплае для кастрычніка надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю 31 кастрычніка: ад +11 па поўначы да +15 па поўдні краіны. На большай частцы тэрыторыі краіны ападкаў не прадбачыцца.
А вось першы тыдзень лістапада надвор'ем ужо не так парадуе. Сярэдняя тэмпература паветра, мяркуючы па дадзеных Gismeteo, складзе днём +8...+11, па начах + 3...+ 5. Пры гэтым чакаюцца дажджы, асабліва ў сярэдзіне тыдня.
На некалькі градусаў тэмпература паветра вырасце ў будучы чацвер, але затым зноў знізіцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.