У нядзелю ў Беларусі затрымалі больш за 1,2 тысячы пратэстоўцаў
У нядзелю, 15 лістапада, у Беларусі затрымалі больш за 1,2 тысячы пратэстоўцаў. Гэтую лічбу называюць праваабаронцы, а ў валанцёраў яна большая на 40 чалавек. Безумоўна, даныя няпоўныя. Магчыма, сваю лічбу затрыманых пазней назаве МУС (тыдзень таму яна так і не была названая, а па звестках праваабаронцаў сілавікамі было схоплена каля тысячы чалавек).
Вулічныя акцыі памяці Рамана Бандарэнкі прайшлі ў Мінску і ў рэгіёнах. Сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі. У сталіцы ім удалося не даць арганізавацца вялікай калоне пратэстоўцаў. Значныя сілы АМАП і ўнутраных войскаў знішчылі народны мемарыял Рамана Бандарэнкі на "Плошчы перамен". Там дагэтуль міліцыя палюе на пратэстоўцаў, якія маглі схавацца ў кватэрах мясцовых жыхароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.