У нядзелю зноў будзе цёпла, з дажджамі ў асобных раёнах
У бліжэйшыя суткі, 9 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, часам — з навальніцамі.
Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — 20-26 градусаў са знакам плюс, перадае рэсурс pogoda.by