У нямецкім Бадэн-Бадэн з-за нецвярозага беларуса прыйшлося спыняць цягнік
Рэгіянальны цягнік ішоў на невысокай хуткасці, ілюстрацыйнае фота
У нямецкім Бадэн-Бадэн з-за нецвярозага беларуса, які знаходзіўся на пуцях, прыйшлося спыняць цягнік. Аб інцыдэнце паведамляе мясцовая паліцыя.
Мужчыну на пуцях убачыў машыніст рэгіянальнага цягніка. Састаў рухаўся з невысокай хуткасцю. Машыніст спыніў цягнік і забраў беларуса з пуцей. Потым ім ужо займалася паліцыя. Медагляд паказаў, што мужчына нецвярозы, у яго арганізме было выяўлена 1,7 праміле алкаголю.
На беларуса склалі пратакол аб правапарушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.