У Нясвіжскім раёне на возеры Дзікім здарыўся масавы замор рыбы

У Нясвіжскім раёне на возеры Дзікім здарыўся масавы замор рыбы

У Нясвіжскім раёне на возеры Дзікім здарыўся масавы замор рыбы. Фотаздымкі і відэа з месца здарэння з’явіліся ў суполцы Вконтакте “Рыбалка ў Беларусі”.

Пакуль невядома, што сталася прычынай гібелі рыбы. Магчыма, так здарылася пад уплывам прыродных фактараў. Падчас зімовых маразоў у лёдзе трэба перыядычна рабіць лункі і ўсталёўваць кампрэсарныя станцыі, каб рыба магла атрымліваць прыток кіслароду. Зімовая рыбалка акурат дапамагае вырашыць гэтую задачу, аднак мясцовыя ўлады ў многіх раёнах не дапускаюць на лёд рыбакоў і самі не падтрымліваюць парадак на вадаёмах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі